Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Бешенковичская лыжня-2018 собрала более сотни лыжников

Мароз не палохаў аматараў здаровага ладу жыцця, а толькі дадаў азарту. Ды і гарачая падтрымка калег, родных, сяброў і знаёмых зрабіла сваю справу. Тут ужо, як кажуць, і новыя сілы з'явіліся, адкрылася другое дыханне. Акрамя гэтага добра грэў і чай, што арганізавала райпа. <P>

У суботу на гарадскім стадыёне ў Бешанковічах прайшло раённае спартыўна-мастацкае свята «Бешанковіцкая лыжня-2018».


Асноўная мэта мерапрыемства — прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё і папулярызацыя зімніх відаў спорту, алімпійскіх ідэалаў і традыцый. У лыжных гонках прынялі ўдзел работнікі райвыканкама, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама ўсе жадаючыя.


Арганізатарамі свята выступіў ФСК «Дзвіна», фінансавыя выдаткі на ўзнагароджанне пераможцаў узяў на сябе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама спонсарам стала РА РГА «Белая Русь».


Мароз не палохаў аматараў здаровага ладу жыцця, а толькі дадаў азарту. Ды і гарачая падтрымка калег, родных, сяброў і знаёмых зрабіла сваю справу. Тут ужо, як кажуць, і новыя сілы з’явіліся, адкрылася другое дыханне. Акрамя гэтага добра грэў і чай, што арганізавала райпа.


Забегі на 650 метраў, камандныя і індывідуальныя. Спартсменам было дзе разгарнуцца і паказаць «клас». Удзельнікі лыжных гонак пераадольвалі дыстанцыі не без цяжкасцей і спрэчных пытанняў. Жаданых вынікаў, вядома, дасягнулі не ўсе, але гэта спорт, тут маюць месца не толькі моц і пазітыўны настрой каманды, але і шчаслівы выпадак, усмешка фартуны. Былі ў гэты дзень і асабліва яскравыя перамогі, і крыўдныя паражэнні. Адным пашанцавала, другім — не. І ўсё ж узнагароды варты кожны, хто змагаецца нават тады, калі сілы, здаецца, ужо пакінулі.


У першым забегу (усяго ж іх было 8) першынство заваявала каманда Бешанковіцкага райвыканкама на чале са старшынёй А. А. Булаўкіным, які выступіў на заключным этапе эстафеты і ўнёс дастойны ўклад у перамогу над бліжэйшымі праследавацелямі — прадстаўнікамі Ульскага ліцэя і СШ №2 райцэнтра, што занялі 2-е і 3-е месцы адпаведна.


У іншых забегах барацьба таксама разгарэлася не на жарты. Сярод аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама золата ўзяў аддзел адукацыі, спорту і турызму, серабро — упраўленне справамі, бронзу — землеўпарадкавальная служба. Сярод прадстаўнікоў сілавых структур першае месца заняў РАНС, другое і трэцяе — РАУС і ваенны камісарыят Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў. На першую прыступку п’едэстала гонару ўзышлі газавікі, на другой размясціліся камунальнікі, на трэцяй — Бешанковіцкі РЭС. У індывідуальнай гонцы сярод прадстаўнікоў сельскіх Саветаў першым да фінішу прыйшоў старшыня Бешанковіцкага сельвыканкама Мікалай Чашынскі, за ім — Андрэй Ганковіч (Астроўна), замкнуў тройку лідараў Эдуард Турчыновіч (Верхняе Крывіна). У жаночым забегу сярод прадстаўніц сельскіх Саветаў дэпутатаў месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е заняла Ірына Казакова з Улы, 2-е — Галіна Шчука (Бачэйкава), 3-е — Зінаіда Сляская (Вярхоўе).


Лепшымі лыжнікамі ў індывідуальным забегу, дзе ўдзельнічалі ўсе жадаючыя, сталі Руслан Стрэйкіс, Анатоль Журко і Сяргей Кузьмініч, а таксама Крысціна Адамовіч, Галіна Усцюгава і Алена Марозава.


Арганізатары прапанавалі розныя забавы. Правяралі сілы багатыры, змагаліся шахматысты, аматары дартса і інш. Аднак па-сапраўднаму горача было на спаборніцтвах па перацягванні каната. Пасля доўгай і ўпартай барацьбы лепшай у гэтым відзе стала каманда РАНС. Заслужанае золата ў змаганні асілкаў узяў Анатоль Раманаў, які ўзняў гіру (24кг!) 90 разоў, за ім на п’едэстал гонару ўзышлі Ілья Сачнёў і Павел Ушал. У армрэстлінгу пераможцамі прызналі Аляксандра Лапіна, Валерыя Жука і Віктара Пясецкага. Самы трапны гулец у дартс — Віктар Зайцаў, сярэбраным прызёрам стаў Аляксандр Гаранін, а бронзавым — Ірына Казакова. Лепшы шахматыст — Пётр Ціханенка, серабро турніру ўзяў Пётр Галыня, а бронзу — Юрый Міронаў.


Суботняя «Бешанковіцкая лыжня» — знакавая падзея ў жыцці раёна. Кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў на асабістым прыкладзе паказалі, што рэгулярныя фізічныя нагрузкі, захапленне спортам і здаровы лад жыцця дапамагаюць дасягаць поспеху. Увогуле, кожны з прысутных знайшоў занятак на свой густ. Так што свята атрымалася на славу. Будзем спадзявацца, што падобныя мерапрыемствы стануць у нас добрай традыцыяй.


Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top