Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшая облачность

Праздничные мероприятия в честь 8 Марта пройдут в Бешенковичском районе

Да гэтай даты ў раённым Цэнтры культуры прымеркавалі вечар-сустрэчу са шматдзетнымі маці "Шчасце матулі", якая адбудзецца 7 сакавіка. Пачатак запланаваны на 15 гадзін. <P>

Хоць і не асабліва пераборлівая культура кукуруза, нягледзячы на сваё велічнае царскае званне, але ў адмысловым падыходзе і доглядзе ўсё ж мае патрэбу. Калі да яе сумленна, то і на полі будзе багаты ўраджай, яно аддзячыць шчодра. У вяскоўцаў да гэтай культуры паважлівае стаўленне, ды і год выдаўся спрыяльным. Тэхніка літаральна патанае ў зялёным «моры». З цікавасцю мы назіралі, як спраўляюцца з уборкай «царыцы палёў» свіцінскія рупліўцы.


– У рацыёне буйной рагатай жывёлы кукуруза займае асобае месца, – пагаджаецца з намі дырэктар гаспадаркі Людміла Пятроўна Мамойка. – Пажыўныя якасці культуры спрыяюць росту прадуктыўнасці ў жывёлагадоўлі. Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве кукуруза займае 200 гектараў. Убралі ўжо 43%, ці 85 га, сярэдняя ўраджайнасць культуры – 405,9 ц/га.


На «КВК-800» у нас працуе Уладзімір Віктаравіч Прошчанка, работнік працавіты, адказны. Сярод тых, хто адвозіць «зялёнку», Віктар Мікалаевіч Дарожка. Ён мае вялікі вопыт работы ў сельскай гаспадарцы – больш за 30 гадоў, зарэкамендаваў сябе толькі са станоўчага боку. Побач з ім на адвозцы шчыруюць Мікалай Аляксеевіч Дрозд, Дзяніс Пятровіч Шлык, Аляксандр Уладзіміравіч Аскера, Мікалай Віктаравіч Шут і Юрый Сяргеевіч Мароз. На трамбоўцы – Сяргей Віктаравіч Шчука, Пётр Уладзіміравіч Дрозд, Сяргей Віктаравіч Дзедзянкоў. Увогуле земляробы нашы ўсе добрасумленныя і адказныя. Кожны ведае асаблівасці працэсу. Убіраюць працаўнікі якасна, адвозяць своечасова. Вядома, што і перажываюць. Хочацца, каб тэхніка не падводзіла, была спраўная, надвор’е дазволіла хутчэй запоўніць траншэі.


Не палохаюць земляробаў ні ранні пад’ём, ні доўгія працоўныя дні, ні іншыя цяжкасці. Уборачны час для іх – самы напружаны, бо галоўная задача – не толькі сабраць ураджай, але і забяспечыць яго захаванасць. Тут важна зладжаная праца ўсіх, хто задзейнічаны ў справе. Работа на полі не перапыняецца ні на хвіліну: варта ад’ехаць аднаму трактару, як яго месца тут жа займае другі. Яшчэ не адну тону смачнага і карыснага для жывёл корму назапасяць вясковыя рупліўцы, нягледзячы на тое, што сёлетняя нарыхтоўка кармоў – выпрабаванне для ўсіх: і для тэхнікі, і для саміх земляробаў. Спрытным, уважлівым, неабыякавым і зямля адкажа ўдзячнасцю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top