Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

Выключить свет на один час — знак неравнодушия к будущему планеты

Бешенковичская районная инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды призывает жителей района принять активное участие в международной акции "Час Земли". <P>

У мінулую суботу цэнтральная плошча ў г. п. Бешанковічы ператварылася ў бойкую гандлёвую пляцоўку. Сюды на традыцыйны восеньскі кірмаш з’ехаліся сельгасвытворцы, райпа, прамыслоўцы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.


Прадпрыемствы аграпрама – ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», ДП «ПалітаддзелецАгра», УП «Свіціна-ВМК», ДП «ДраздыАгра», ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс», УП «Вядзерава» – прывезлі вырашчаную на сваіх палетках прадукцыю. Як заўжды ў прыдзвінцаў карысталася попытам збожжа: сельгасвытворцы прапанавалі землякам пшаніцу, ячмень, авёс. У шырокім асартыменце была прадстаўлена і мясная прадукцыя: мяса, фарш, рагу УП «Вядзерава», напрыклад, прывезла на кірмаш бульбу гатунку «Брыз», якая разышлася вельмі хутка, бо цана «другога хлеба» тут была даволі таннай. Бойка ішоў гандаль у сялянска-фермерскай гаспадаркі «Марыя» з Сенненскага раёна, гаспадар якой прывёз на кірмаш капусту, моркву, буракі і бульбу.


Збіралі людзей і палаткі райпа, якое выставіла на продаж шырокі выбар «вітаміннай прадукцыі» па прымальных цэнах. Тут можна было набыць агародніну і садавіну: бульбу, капусту, моркву, яблыкі, цыбулю, часнок, салёные агуркі і лісічкі, а таксама журавіны, пшаніцу і ячмень. Карысталіся попытам свініна, ялавічына, мяса птушкі, фарш, купаты, мясныя паўфабрыкаты, печань, мазгі і іншыя субпрадукты, а таксама рыба, у прыватнасці жывы таўсталобік. Знайшлі свайго пакупніка кулінарныя вырабы і свежая выпечка, людзі цікавіліся і нехарчовай групай тавараў.


КУП БА «Бешанковічы КБА» гандлявала камбікормам, крупамі, коўдрамі, пасцельнай бялізнай, верхнім адзеннем для дзяцей. Багаты выбар сыроў прывезла ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка». Сваю прадукцыю прадставіла ААТ «Віцебскія дываны». На кірмаш завіталі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Напрыклад, В. В. Дрозд гандляваў садавінай, Р. І. Ларыёнава прапанавала ў асартыменце паліто. Прыватныя магазіны «Каравай», «Кумпячок» і кафэ «Манга» таксама зазывалі землякоў прысмакамі.


Удзел у кірмашы прыняў і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які прадставіў вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, што былі зроблены наведвальнікамі аддзяленняў ТЦСАН разам з кіраўнікамі аб’яднанняў па інтарэсах Таццянай Цімафееўнай Бабаед, Таццянай Данілаўнай Рубіс, Ганнай Сяргееўнай Кавалёнак. Кожны жадаючы мог набыць упадабаныя рэчы і такім чынам паўдзельнічаць у акцыі міласэрнасці «Дабро без межаў».


Такім чынам, прыдзвінцы атрымалі магчымасць зрабіць неабходныя запасы «вітамінаў» на зіму. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, праз два тыдні плануецца правесці ячшэ адзін восеньскі кірмаш. Сачыце за анонсамі ў раённай газеце «Зара».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top