Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Вялікі Кастрычнік, які стаў эпахальнай падзеяй ХХ стагоддзя, змяніў лёсы народаў Еўропы і ўсяго свету. З ім непарыўна звязана гісторыя Беларусі, біяграфіі нашых дзядоў і бацькоў.
Па шматгадовай традыцыі мы адзначаем гэту яркую гістарычную дату. Нягледзячы на розныя сучасныя ацэнкі, застаецца несумненным, што Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ператварыла ў жыццё такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Яна стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, утварэння сусветнай дзяржавы – Савецкага Саюза.
Сацыяльна-эканамічныя і культурныя дасягненні СССР былі сапраўды беспрэцэдэнтнымі. Яны ўпісаны ў гераічны летапіс баявых перамог і працоўных здзяйсненняў.
Беларусы паважліва ставяцца да гэтай лёсавызначальнай даты, паколькі дзякуючы падзеям 1917 года ўпершыню набылі сваю дзяржаўнасць.
Атрымаўшы ў спадчыну ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ у складаных умовах мэтанакіравана ідзе па шляху ўмацавання маладой суверэннай дзяржавы, з аптымізмам глядзіць у будучыню.
Сардэчна віншуем вас са святам! Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў ва ўсіх справах!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.