Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

В Бешенковичах состоялся товарищеский матч по футболу

У мінулую субботу над-вор’е дазволіла аматарам футбола атрымаць асалоду ад любімага віду спорту. На гарадскім стадыёне адбыўся таварыскі матч.

На футбольнае поле выйшла маладзёжная зборная ФСК «Дзвіна» (Бешанковічы), якая згуляла з камандай з Чашнік — адной з наймацнейшых у Віцебскай вобласці. Матч атрымаўся цікавым, футбалісты трымалі заўзятараў у напружанні ўсю гульню.
Ужо на дваццатай хвіліне першага тайма госці вырваліся наперад і вялі практычна ўсю гульню. Але нашы землякі не гублялі сілу духу і спрабавалі зраўнаваць лік, хаця прабіцца да варот суперніка было не так проста.
Фартуна ў гэты дзень усміхнулася камандзе з Чашнік. Таварыскі матч завяршыўся перамогай больш вопытных футбалістаў з суседняга раёна. Для маладзёжнай зборнай з Бешанковіч гульня стала добрай практыкай. Гол у вароты суперніка забіў наш зямляк Аляксей Гнеўка. А гэта таксама свайго роду перамога.
Анжэла ЛЮДЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top