У гэтым годзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі — 2018» пройдзе ў Верхнядзвінске. 28 верасня сюды з’едуцца лепшыя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, каб атрымаць сваю заслужаную хвіліну славы. Па традыцыі дэлегацыю на гэтым маштабным форуме прадставіць і Бешанковіччына. Старшынёй раённага выканаўчага камітэта ўжо падпісаны пратакол даручэнняў па падрыхтоўцы і ўдзелу раёна ў фестывалі-кірмашы «Дажынкі 2018.».
Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ужо цяпер прапрацоўваецца мастацка-тэматычнае афармленне прыдарожных тэрыторый, ўстаноўка кампазіцый па шляху руху гасцей абласнога мерапрыемства. Вядома, што нашу дэлегацыю непасрэдна на імпрэзе будуць суправаджаць ансамблі барабаншчыц і баяністаў. Прадстаўнікі бешанковіцкай зямлі прымуць удзел у конкурсных праектах «Дажыначных сноп», «Дажыначны каравай», «Краса жніва Прыдзвіння» і «Віцебшчына ў мініяцюры».