Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cоблачно с прояснениями

Первобытным поселением возле Асовца интересуются зарубежные исследователи

Першабытныя тарфянікавыя паселішчы каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна выклікаюць вялікі інтарэс сярод беларускіх і замежных археолагаў. Напрыканцы жніўня сюды адбылася сумесная міжнародная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі і навукоўцаў з Эстоніі і Расійскай Федэрацыі.
У экспедыцыі прынялі ўдзел: Максім Чарняўскі, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Сяргей Ліневіч, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Айвар Крыіска, доктар археалогіі, прафесар лабараторыі археалогіі ўніверсітэта г. Тарту, дэпартамент археалогіі (Эстонія); Юры Плада, доктар геалогіі, старшы навуковы супрацоўнік геафізікі і петрафізікі ўніверсітэта г. Тарту, дэпартамент геалогіі (Эстонія); Аліна Чугай-Цырульнікава, аспірантка ўніверсітэта г. Тарту, дэпартамент геалогіі (Эстонія); Ірына Хрусталёва, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Усходняй Еўропы і Сібіры, Дзяржаўны Эрмітаж (СПб, РФ).

Праводзіліся археалагічныя і геарадарныя даследаванні паселішча з выкарыстаннем складанай апаратуры, якая да таго ж вельмі дорага каштуе. Яна была прывезена замежнымі навукоўцамі.

Даследаванні паселішча праводзіліся
з выкарыстаннем складанай апаратуры.

Станіслаў ЛЕАНЕНКА,
краязнаўца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top