Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Бешенковичский лесхоз приглашает принять участие в акции «Чистый лес»

20 кастрычніка ў Бешанковіцкім раёне, як і па ўсёй краіне, пройдзе добраахвотная акцыя «Чысты лес». Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца прыцягненне ўвагі да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны — леса.

Арганізацыі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Разам з тым праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і

бытавых адыходаў, старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай. У сувязі з гэтым міністэрства заклікае ўсіх неабыякавых жыхароў нашай краіны аб’яднаць намаганні і ўнесці лепту ў навядзенне парадку — добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду.

Як адзначыла намеснік дырэктара ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» Л. С. Русецкая, збор удзельнікаў акцыі «Чысты лес» адбудзецца ў суботу, 20 кастрычніка, у 8 гадзін па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Мічурына, д. 1. Лясгас забяспечыць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром. Даведки по тэлефонах: 6-01-83, 6-03-35.

Акцыя «Чысты лес» у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час у ёй паўдзельнічалі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы i iншыя ўстановы краіны.

Святлана ВАРОШКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top