Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшая облачность

Как в Бешенковичах осеннюю ярмарку встречали

Добры гаспадар разумее, што важна не толькі сабраць багаты ўраджай, але і выгадна
яго рэалізаваць. У суботу з самага ранку на цэнтральнай плошчы ў райцэнтры ладзілі кірмаш.

І вінаград тут быў, і перац, і кавуны…

Пахла яблыкамі і восеньскімі кветкамі, і яшчэ на подступах да яго чуліся задорныя песні.
Гэта культработнікі стваралі чароўную атмасферу, бо кірмаш перш за ўсё — свята.
Тут можна не толькі прадукты набыць, але і ўспомніць старыя традыцыі,
патанцаваць ды павесяліцца.

Пусціліся ў скокі культработнікі.

Гандлёвыя рады разгарнулі  сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі раёна, райпа і нават індывідуальныя прадпрымальнікі. Усяго было ўдосталь: пшаніца і ячмень, бульба і мяса, цыбуля, а яшчэ ягады і яблыкі, смачныя, духмяныя… Дбайныя гаспадары і гаспадыні спяшаліся папоўніць свае засекі запасамі на зіму, абмяркоўвалі асартымент і кошт. Зразумела, што ў кожнага свой густ і нешта прыйшлося даспадобы, нешта — не. Але на тое і кірмаш: не лянуйся, вывучай прапановы, вызначайся ды купляй.

Бойка і весела ішоў гандаль.

Продаж ішоў бойка. За самым хадавым таварам нават чэргі стаялі. А выбіраць у пакупнікоў было з чаго не толькі па гатунках, знешнім выглядзе садавіны ці агародніны, але і цане. На «ўра» ішла вядзераўская бульбачка «Брыз» і «Вектар» у сетках па 30 кг, кошт адной такой — 8 рублёў. Буракі ды морква вучэбнай гаспадаркі Ульскага ліцэя па 50 капеек за кілаграм таксама карысталіся попытам. Збожжа можна было знайсці па 3 рублі і танней, кілаграм ялавічыны па 6 рублёў, а фаршу — 7. Акрамя ўсяго іншага прыцягвалі ўвагу пакупнікоў цёплыя шкарпэткі, прыгожыя сувеніры і самаробныя паштоўкі (гэта сваёй творчасцю ды фантазіяй здзіўлялі народ працаўнікі РЦДіМ), нават грунт, які, дарэчы, прапаноўвалі даставіць дадому.

Хто хацеў, той засекі папоўніў, зрабіў вітамінныя запасы на зіму, сам прысмакамі пачаставаўся і блізкім гасцінца набыў, а калі хто не паспеў, то няхай у наступны раз збіраецца, бо сезон кірмашоў працягваецца!..
Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top