Са старажытных часоў у славян і еўрапейскіх народаў вечназялёныя дрэвы (елка, сасна, ядловец, кедр, піхта, лістоўніца) сімвалізавалі вечнае жыццё, неўміручасць і мелі культавае значэнне.
Жывыя загарадзі з хвойных раслін раскошна глядзяцца і вельмі функцыянальныя: шчыльныя і калючыя, яны ўпрыгожваюць участак. Так павялося, што каля памятных месцаў і мемарыялаў высаджваюць менавіта гэтыя пароды дрэў. Аднак, у насаджэнняў, як і ва ўсяго жывога, ёсць свой тэрмін жыцця. Праходзяць дзесяцігоддзі, і дрэвы становяцца аварыйнымі.
Як распавялі ва УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік”, елкі, якія растуць ля Кургана Славы ў Бешанковічах, уяўляюць сабой пагрозу для людзей. Такое заключэнне дало ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас». Таму елкі былі выдалены, а на іх месцы ў мэтах аднаўлення аб’ектаў расліннага свету высадзяць дэкаратыўныя дрэвы — туі.
Анжэла ЛЮДЫНА.