З панядзелка ў школах раёна пачнуцца зімовыя канікулы. Навучальныя ўстановы прапануюць школьнікам правесці гэты час весела і з карысцю. Пры кожнай школе раёна з 24 снежня будзе арганізавана работа аздараўленчых лагераў дзённага знаходжання.
Як паведаміла вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Віцебскае абластное ўпраўленне па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Бешанковіцкага раёна Т. І. Пятрова, на зімовых канікулах на працягу шасці дзён тут умацуюць здароўе 290 школьнікаў. Найбольшую колькасць дзяцей, як заўжды, прымуць установы адукацыі райцэнтра.
Школьнікаў чакаюць цікавыя па форме і змесце мерапрыемствы, навагоднія прыгоды і падарункі ад Дзеда Мароза. На кожны дзень знаходжання ў прышкольным лагеры на адно дзіця дзяржавай выдаткоўваецца 4 рублі 20 капеек. Кошт бацькоўскай даплаты залежыць ад розных фактараў.
Каникулы и самые долгожданные праздники в году