Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Первые фигуристы опробовали каток в Бешенковичах

На вуліцы, нарэшце, сапраўды зімовае надвор’е. Для аматараў актыўнага адпачынку – сапраўдная радасць. Зараз яны – у чаканні, бо на гарадскім стадыёне завяршаецца заліўка пляцоўкі (для добрай якасці лёду яно праводзіцца ў некалькі этапаў). Не далей як на мінулым тыдні першыя фігурысты, не вытрымаўшы, ужо выйшлі на ідэальнае ледзяное поле, што падрыхтавала ля стадыёна сама прырода. Завіталі сюды і мы.

Першыя «фігурысты» выйшлі на лёд.

Праўда, у другой палове дня людзей няшмат. Аншлаг бывае ўвечары,
тады ўжо не толькі дзятва, але і прадстаўнікі старэйшага пакалення, адпачыўшы пасля працы, не супраць выпісваць піруэты. Тым больш, што пункт пракату спартыўнага інвентара працуе да 21 гадзіны, у буднія дні — з 14, а па суботах, нядзелях і ў свята — з 11 гадзін (кошт за гадзіну карыстання канькамі – 2 рублі). Пакатацца на свежым паветры, а калі хочаце, і хакейныя баталіі зладзіць, можна нават не з’яўляючыся выдатнымі фігурыстамі.

Зіма ў нас — дама непрадказальная, маразы раптоўна могуць змяніцца адлігай. Так што, дарагія землякі, не адмаўляйце сабе ў задавальненні. Зараз самы час пашукаць у гардэробе цёплае “абмундзіраванне”, што падыдзе для карыснага баўлення часу на свежым паветры, і можна выходзіць на лёд. Галоўнае — не стойце на месцы, і ніякі мароз не будзе страшны. Зарад бадзёрасці і запалу ад зімовых забаў у новым сезоне не параўнаць ні з чым. Адпачывайце, радуйце сябе і будзьце здаровымі!

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top