Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшая облачность

Сусветны дзень снегу адзначылі ў Бешанковічах спартыўнымі спаборніцтвамі

Мерапрыемствы сабралі каля 60 дзяцей і дарослых. Абмундзіраваўшыся так, што і мароз быў не страшны, дзятва бавіла час на гарадскім стадыёне, высвятляла, хто ж з’яўляецца лепшым лыжнікам.

На старце — юныя лыжнікі.

Хлопчыкам трэба было адолець трохкіламетровую дыстанцыю, дзяўчынкам — паўтара кіламетра. Пераможцамі лыжных гонак сталі астровенскі школьнік Уладзіслаў Ільюшэнка, Уладзімір Коршун (СШ № 1 райцэнтра) і навучэнец Ульскай СШ Антон Адамовіч. Сярод дзяўчат прызавыя месцы ў Алы Апатавай з СШ № 2 г. п. Бешанковічы, Марыны Аўчыннікавай з Астровенскай д/с-СШ і гімназісткі Наталлі Зубец.

Пераможцы лыжнай гонкі ўзышлі на п’едэстал.

Дарослыя выпрабоўвалі сілу і зоркасць вока ў ФСК «Дзвіна». Пальму першынства ў спаборніцтвах па дартсе заваявала прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва Таццяна Дзячук, другое месца — Віктар Тоўпенец, трэцяе — Сяргей Дрык. Багатырскую бітву выйгралі Ілья Сачнёў, Андрэй Ясінскі і Генадзь Дунец.

Дартс і гіравы спорт хоць і не з’яўляюцца зімнімі відамі, але і яны прынеслі ўдзельнікам задавальненне. Пра спартыўныя забавы, прымеркаваныя да Дня снегу, шчырую і вясёлую сяброўскую барацьбу пераможцам і прызёрам будуць нагадваць граматы і медалі ад спартыўнага клуба.

scroll to top