Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

Последний звонок прозвенел в Бешенковичской гимназии-интернате

30 мая ва ўсіх школах раёна прагучаў апошні школьны званок, які абвясціў 93 выпускнікам адзінаццатых класаў пра тое, што наступіла пара развітвацца з дзяцінствам і ўступаць у дарослае жыццё. Ён прагучаў таксама і для 102 дзевяцікласнікаў, якім трэба будзе здаць першыя экзамены.

На ўрачыстых лінейках з заканчэннем навучальнага года школьнікаў і выпускнікоў павіншавалі не толькі настаўнікі і бацькі, але і прадстаўнікі ўлады.

Па-сапраўднаму апошні школьны званок адзвінеў у Бешанковіцкай гімназіі. Як бы ўсім сумна ні было, у свой юбілейны год установа адукацыі назаўжды зачыняе свае дзверы…

[ngg src=»galleries» ids=»17″ display=»basic_thumbnail»]Гімназісты! Не бойцеся цяжкасцяў і выпрабаванняў. Ідзіце сваёй дарогай: сумленна і справядліва, упэўнена і годна. І заўсёды памятайце тых, хто даў вам веды, якія абавязкова дапамогуць у дасягненні пастаўленых задач, у пошуку свайго прызвання ў жыцці.

Святлана ВАРОШКА.

На здымках: падчас урачыстай лінейкі ў гімназіі.

scroll to top