Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшая облачность

Ветеран войны из Верховья Анатолий Шиёнок отметил своё 98-летие

30 красавіка сваю 98-ю вясну сустрэў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, жыхар аграгарадка Вярхоўе Анатоль Анісімавіч Шыёнак. Павіншаваць заслужанага франтавіка прыехалі начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама А. Р. Новік, сакратар Бешанковіцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Л. Д. Грыгаровіч.

А. А. Шыёнак дваццацігадовым добраахвотнікам пайшоў на фронт. У суровыя гады ён з гонарам выконваў свой патрыятычны абавязак, годна нёс службу ў часцях 1-га гвардзейскага кавалерыйскага Жытомірскага Чырванасцяжнага корпуса. Удзельнічаў ветэран у баях пад Масквой, вызваляў Кіеў, Жытомір, Луцк, быў удзельнікам гістарычнай бітвы за Берлін.

За заслугі перад Радзімай Анатоль Анісімавіч узнагароджаны медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі», Ганаровымі граматамі, юбілейнымі медалямі. У дзень нараджэння яго калекцыю папоўніў яшчэ адзін медаль – «100 гадоў Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай ССР», якую яму ўручыла Любоў Дзмітрыеўна Грыгаровіч.

У сваю чаргу імяніннік выказаў шчырую падзяку за тую увагу, клопат, якія аказваюць у нашым раёне ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
Алена МАРОЗОВА.

scroll to top