Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cпеременная облачность

17 июля Бешенковичский район отмечает 95-летие своего образования

Паважаныя землякі!

17 ліпеня 2019 года – сапраўды гістарычная дата ў летапісе жыцця нашай малой радзімы. Заўтра мы будзем святкаваць 95-ю гадавіну з дня ўтварэння Бешанковіцкага раёна. Шчыра віншуем вас, шаноўныя прыдзвінцы, з гэтай нагоды!
Гісторыя Бешанковіччыны багатая на знамянальныя падзеі. Яна апалена полымем барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, праслаўлена працоўнымі здзяйсненнямі нашых продкаў.

У гэты святочны дзень словы шчырага прызнання і ўдзячнасці хочацца выказаць усім, хто на працягу многіх гадоў паўсядзённай працай ствараў сучасны воблік нашага раёна, памнажаючы яго матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Усе дасягненні, якія перадаюцца ў спадчыну бацькамі і дзядамі, мы збераглі і стараемся памнажаць.
Сёння ў раёне жывуць мэтанакіраваныя і адказныя людзі, дзякуючы працы якіх мяняецца ў лепшы бок жыццё роднага краю.

Шмат робіцца для зручнасці, камфорту і дабрабыту людзей, якія тут жывуць. Утрымліваюцца ў парадку дамы і дарогі, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і зоны адпачынку. Да паслуг насельніцтва – сучасныя гандлёвыя аб’екты розных форм уласнасці, добрая спартыўная база, утульныя школы, дзіцячыя сады, установы культуры і аховы здароўя.
Ад душы жадаем шчасця, здароўя, дабра і дастатку кожнай сям’і, далейшых поспехаў у стваральнай працы на карысць нашага роднага краю!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

scroll to top