Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшая облачность

В Бешенковичском районе ведут второй укос трав

У раёне скошана больш за 10 тысяч гектараў, што складае 115,3% да ўзроўню мінулага года.

Вясковыя працаўнікі нарыхтавалі 3069 тон сена, ці 62,6%, 46530 тон сенажу (61,5%), у тым ліку 3974 т (39,7%) – у палімернай упакоўцы. Завяршылася ўборка азімай свірэпіцы (879 гектараў, ці 100%).

Першым другі ўкос пачало СУП «Вядзерава». На раніцу 8 ліпеня працаўнікі скасілі ўжо 175 гектараў траў. У лідарах корманарыхтоўкі такія прадпрыемствы, як СУП «Вядзерава», ДП «ПалітаддзелецАгра» і СУП «Свіціна-ВМК», дзе назапасілі адпаведна 783, 680 і 480 тон сена, 6005, 10812 і 6255 тон сенажу.

Марыя САНЬКО.

scroll to top