Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Юные спортсмены Бешенковичскго района отдыхают в «Олимпийце»

Актыўнымі трэніроўкамі, зарадкамі і размінкамі, сытнымі сняданкамі і абедамі ў рэстаране «Спадарожнік» жывуць хлопцы і дзяўчаты спартыўна-аздараўленчага лагера «Алімпіец», што дзейнічае на базе ДЮСШ. На мінулым тыдні стартавала его другая змена. На радасць аматарам спорту завяршыцца яна толькі ў апошні дзень лета.

30 юных алімпійцаў займаюцца сваімі любімымі відамі спорту — валейболам і вольнай барацьбой — з 8 да 15 гадзін. Першая трэніроўка — з 10 да 12, другая — з 14 да 15. Такі адпачынак ім у задавальненне, бо падчас яго спасцігаюцца і сакрэты майстэрства, таму і дзеці радасныя, і бацькі за іх спакойныя. За 18 праведзеных у лагеры дзён школьнікі набяруцца сіл і ўмацуюць здароўе, каб у новым навучальным годзе годна прадстаўляць Бешанковіччыну на спаборніцтвах самага рознага ўзроўню, якія, дарэчы, ужо не за гарамі (у верасні валейбалісты плануюць прыняць удзел у першынстве вобласці, барцоў жа вольнага стылю чакае падарожжа ў Быхаў, дзе адбудзецца турнір, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза С. А. Красоўскага).

                  Разговор Л. Леганькова со своими воспитанниками всегда проходит интересно

Алімпійскімі чэмпіёнамі, як вядома, не нараджаюцца, імі становяцца. Дасягнуць вяршынь у вялікім спорце можна ўпартай працай. Тыя ж, хто не збіраецца займацца прафесіянальна, дзякуючы набытай волі да перамогі маюць усе шанцы стаць паспяховымі ў любой іншай сферы, бо спорт не толькі дапамагае заўсёды быць у форме, але і загартоўвае характар. Трэнеры ДЮСШ імкнуцца растлумачыць і на ўласным прыкладзе паказаць сваім выхаванцам, як важна займацца фізічнай культурай, весці актыўны і здаровы лад жыцця. Хто ведае, можа, менавіта ў дадзены момант тут займаюцца будучыя чэмпіёны свету, а для кагосьці з аматараў бавіць час у спартыўнай зале гэта стане звычкай на ўсё жыццё.

Між іншым, паспрабаваць свае сілы ў тым ці іншым відзе спорту могуць не толькі дзеці, але і дарослыя. На радасць бешанкавічан працуюць спартыўная і трэнажорная залы. Створаны ўмовы для сустрэч прыхільнікаў більярда і тэніса, прапануюцца нават паслугі сауны, а той, хто аддае перавагу зімнім відам адпачынку, у хуткім часе зможа трэніравацца на лыжаролерах (іх маецца чатыры пары, дзве набылі зусім нядаўна). Дзверы спартыўнай установы адчынены з аўторка па пятніцу з 14 гадзін 30 хвілін да 22 гадзін, з 11 да 16 гадзін — у суботу і з 11 гадзін 30 хвілін да 19 гадзін — у нядзелю. Выхадны дзень — панядзелак. Прыходзьце і не пашкадуеце, рады будуць усім, бо спартсмены — адна вялікая і дружная сям’я.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top