З 2 лістапада і да пачатку датэрміновага галасавання на выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на выбарчых участках можна будзе азнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў.
Для гэтай мэты ў названы перыяд ўчастковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць у наступным рэжыме: з панядзелка па пятніцу — з 17 да 19 гадзін (у сельскай мясцовасці — з 16 да 18 гадзін); у суботу — з 12 да 14 гадзін.
Кожны можа азнаёміцца, уключаны ён у спіс і ці правільна ўказаны звесткі пра яго. Калі па якой-небудзь прычыне выбаршчык не знойдзе сябе ў спісе, то ён дадаткова ўключаецца ў яго ўчастковай камісіяй пры прад’яўленні пашпарта і дакумента, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства або знаходжання на тэрыторыі дадзенага выбарчага ўчастка.