Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

В Бешенковичах чествовали юных любителей природы

Людзі стварылі тысячы машын і механізмаў, самых разумных, самых дасканалых. Але хіба заменяць яны жывую салаўіную песню, хіба вентылятар лепшы за цень і шолах восеньскіх лістоў?..

Творчы дзіцяча-юнацкі конкурс «Прырода і жывёльны свет Беларусі», арганізаваны РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» з 1 сакавіка па 30 лістапада 2019 года, заклікаў моладзь любіць і ахоўваць прыроду, бо ад неабыякавасці сучаснага пакалення залежыць, ці будуць трапляць у сумную Чырвоную кнігу звяры і птушкі, кветкі і дрэвы. У аб’ектыве юных фатографаў і ў полі зроку жывапісцаў была родная зямля. Кожная работа заслугоўвала ўвагі. Аднак конкурс ёсць конкурс. Лепшымі прызналі работы вучняў СШ №2 райцэнтра.

У намінацыі «Малюнак» першае месца заваяла «Зямля пад белымі крыламі» Аляксандра Амоненкі. Другое месца – «Птушка года-2020» Дар’і Пятроўскай і «Таямніцы лесу» Веранікі Арцюх, трэцяе – «Дружная сям’я» Марыі Аўчыннікавай. У намінацыі «Фатаграфія» перамаглі «Чапля» Андрэя Сліўца, «Матылёк» Дар’і Яцук і «Зімняя прырода» Рамана Грыгор’ева. Юныя абаронцы прыроды былі вельмі задаволеныя такім нечаканым сюрпрызам напрыканцы года. Заслужаныя ўзнагароды ім уручыў дырэктар установы «Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура» РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» В. М. Альшэўскі.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top