Close
Курс валют: $ 3.1313 | € 3.3879 | ₽100 3.6551 | 
 Погода в Бешенковичах: 9 °Cпасмурно

В Бешенковичах прошли соревнования посвящённые Всемирному дню снега

Не толькі дзятва, але і дарослыя сумуюць без любых сэрцу зімніх забаў, усмешлівых чырвананосых снегавікоў і піруэтаў на катку. Што ж рабіць, зіма сёлета выдалася анамальна цёплай, і нават Сусветны дзень снегу беларусы правялі без гэтага самага снегу. Аднак яго адсутнасць усё ж не змагла сапсаваць баявы настрой самых заўзятых прыхільнікаў актыўнага адпачынку.

Спаборніцтвы, прысвечаныя Сусветнаму дню снегу, сабралі нямала аматараў здаровага ладу жыцця на пляцоўцы ў ФСК «Дзвіна». Тут вызначалі лепшых у дартсе і гіравым спорце. Атрымаць пальму першынства было нялёгка. Больш за 20 спартсменаў змагаліся на турніры на дартсе за права звацца самым трапным гульцом. Трэніроўкі і крышачку добразычлівасці фартуны — і вось ім стаў Аруцюн Манукян, другое і трэцяе месцы заваявалі Вячаслаў Масько і Іван Смаленкін. Сярод асілкаў лепшымі прызналі Ілью Сачнёва, Генадзя Дунца і Сяргея Кузьмініча. ФСК «Дзвіна» ўзнагародзіў пераможцаў граматамі і медалямі.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top