Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшая облачность

В числе победителей ученицы СШ №2 г.п. Бешенковичи

Адзін з самых любімых жанраў літаратурнай творчасці хлопчыкаў і дзяўчынак (ды і многіх дарослых) – казка. Яна вядзе ў чароўны свет незвычайных прыгод, вучыць нас дабрыні і спагадзе. Юныя аматары казак, дарэчы, самі могуць стварыць цікавыя і дзіўныя сюжэты. Нашы зямлячкі, даведаўшыся пра абласны дзіцячы конкурс «Казка – цудоўная краiна», вырашылі ў ім паўдзельнічаць.

Праект арганізаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім тэатрам «Лялька» і бясплатнымі курсамі беларускай мовы «Мова нанова – Віцебск». З мая па лістапад вучні ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў прыдумвалі на роднай мове самыя неверагодныя, поўныя цудаў і чараўніцтва гісторыі. З усіх куткоў Віцебскай вобласці на конкурс было даслана каля 90 твораў. У снежні ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася ўрачыстая цырымонія: аўтарам лепшых 24 казак ўручылі заслужаныя ўзнагароды і салодкія прызы. У ліку пераможцаў і вучаніцы СШ №2 райцэнтра. Сваю хвілінку славы атрымалі Марыя Насевіч з 5 «А» за «Зерне дабрыні» і Сафія Аўчыннікава з 8 «А» – аўтар казкі «Чараўніца Дабрыня». На свята беларускага слова школьніцы і іх настаўніца Т. А. Шчука паехалі разам.

Для маленькіх літаратараў арганізавалі канцэртную праграму і экскурсію. З першым поспехам іх павіншавалі вопытныя майстры пяра – Анастасія Лазебная, Барыс Сачанка, Франц Сіўко і іншыя. Такая вялікая колькасць удзельнікаў уражвае. Спадзяёмся, што і ў далейшым любоў да казкі будзе толькі мацнець, а наша моладзь працягне ствараць цудоўныя гісторыі, напоўненыя дабрынёй, любоўю да прыроды і радзімы.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top