Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

На территории Бешенковичского района стартовала республиканская акция «Единый день безопасности»

У чацвер, 20 лютага, стартуе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Прадоўжыцца яна па 1 сакавіка. Падобная акцыя ў Беларусі праводзіцца ўжо ў трэці раз.

У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў. Спецыялісты зробяць акцэнт на навучанні паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Удзел у дадзенай акцыі таксама прымуць дзяржорганы, мясцовыя ўлады і грамадскія арганізацыі.

Паводле інфармацыі РАНС, па ўсёй краіне пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі. Іх правядуць на небяспечных аб’ектах, у будынках з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў. У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны квэсты, інтэлектуальныя гульні, навучальныя пляцоўкі, конкурсы. У структурных падраздзяленнях МНС пройдуць дні адчыненых дзвярэй.

Задачы «Адзінага дня бяспекі» — фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Святлана ВАРОШКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top