Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

В Бешенковичах стартовал открытый чемпионат по мини-футболу

Адкрыты чэмпіянат раёна па міні-футболе стартаваў у спартыўнай зале ДЮСШ у нядзелю.

Першымі на полі сустрэліся каманды УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» і «Ахова-РАУС». Спачатку футбалісты выпрабоўвалі сапернікаў, гульня ішла спакойна, можна нават сказаць, асцярожна. Першы тайм згулялі 1:2. У другім камунальнікі выраўнялі лік — 2:2, а за тры хвіліны да канца гульні ў вароты сапернікаў трапіў яшчэ адзін мяч. Аднак прадстаўнікі праваахоўных органаў не разгубіліся, літаральна праз паўхвіліны лік зноў быў роўны — 3:3. Галы на працягу матча на рахунку Аляксандра Прыстаўкі, Мікіты Шведава, Вячаслава Скрыпкіна, Максіма Пушнёва і Віталя Бабаеда.

Другі матч — паміж камандамі «Лестар» (Чашнікі) і «Віртус» (Віцебск). Вось дзе разгарнулася самая сапраўдная бітва! Барацьба ішла не на жарт. Першы тайм завяршыўся 1:1, затое ў другім чашніцкія спартсмены проста-такі разграмілі віцебскі «Віртус» 8:2. Лепшымі бамбардзірамі першага тура чэмпіянату прызналі футбалістаў Ігара Маліноўскага і Мікіту Рудога з «Лестара», кожны з іх — аўтар трох галоў. Аднак гэта толькі пачатак. Самыя гарачыя бітвы яшчэ наперадзе. Хто стане лепшым з лепшых, пакажа час. У добры шлях, няхай пераможа наймацнейшы!

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top