Традыцыйнае зімняе шматбор’е «Здароўе» сабрала на базе ДЮСШ юных аматараў спорту з усіх устаноў адукацыі раёна.
За лепшы вынік у трох спаборніцкіх відах праграмы — стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на высокай перакладзіне (для дзяўчат — згінанне рук ва ўпоры лежачы), лёгкаатлетычным кросе на 1, 1,5 і 3 км — змагаліся 7 каманд. У запале барацьбы час мінуў незаўважна. Першае месца заваявалі прадстаўнікі СШ №2 г. п. Бешанковічы, другое і трэцяе — юныя спартсмены Каранеўскай д/с-БШ і СШ №1 райцэнтра.
У асабістым заліку самымі спрытнымі, моцнымі, хуткімі сталі вучні СШ №1 гарпасёлка Андрэй Дзямешка, Паліна Зуева, Аляксей Шніпаў, Ірына Дарожкіна, вучні СШ №2 райцэнтра Віктар Калкоў, Дзмітрый Мамойка, Алена і Ала Апатавы, астровенскія школьнікі Елізар Хаецкі, Кацярына Савіцкая, Ягор Васільеў і Павел Янекін, а таксама бачэйкаўцы Станіслава Кулакова і Лізавета Долгая.
Нашы лепшыя з лепшых юнакі і дзяўчаты сёння і заўтра абараняюць гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Пажадаем жа ім поспехаў!
Марыя САНЬКО.