Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

Бешенковичские волейболисты достойно выступили на областных соревнованиях

У абласных занальных спаборніцтвах па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў, што прайшлі ў аг. Ноўка, нашы землякі — вучань СШ №2 г. п. Бешанковічы Максім Каравач, Канстанцін Паўленка з Ржаўскай д/с-БШ і астровенскія школьнікі Канстанцін Карэлін, Уладзіслаў Ільюшэнка, Мікіта Праснякоў, Аляксей Прышчэпаў — заваявалі першае месца ў сваёй групе.

У фінальных спаборніцтвах каманда Бешанковіччыны выйшла на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, паколькі дубровенскія валейбалісты ў трэцяй партыі апярэдзілі нашых на два ачкі.

На абласных занальных спаборніцтвах па валейболе ў рамках спартакіяды «Каласок» для дзяцей і юнацтва аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў бешанковіцкія спартсмены выступілі годна. Яны сталі лепшымі ў сваёй групе. У складзе раённай зборнай былі Юрый Хадзянок (СШ№1 райцэнтра), Канстанцін Паўленка, Арцём Сінякоў (Ржаўская д/с-БШ), астровенцы Антон Краўцоў і Мікіта Праснякоў, а таксама Артур Тырсаў (Каранеўская д/с-БШ) і Цімафей Лукашоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top