24 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Адкрый сезон без парушэнняў!». Прысвечаны ён прафілактыцы дарожных здарэнняў з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў, скутарыстаў, якіх у вясенне-летні перыяд на дарогах райцэнтра і вёсак становіцца ўсё больш. У асноўным дадзеным відам транспарту кіруюць маладыя людзі.
Супрацоўнікі ДАІ ў чарговы раз звяртаюць увагу аматараў мотатэхнікі, што вырашальнай умовай бяспечных паездак з’яўляецца строгае выкананне Правілаў дарожнага руху. Заўсёды трэба памятаць, што матацыкліст у меншай ступені абаронены, чым кіроўца аўтамабіля, якога можа зберагчы ад траўмаў корпус транспартнага сродку. Таму не забывайце зашпіліць моташлем, ён дазволіць захаваць жыццё, знізіць цяжар пашкоджанняў пры здарэннях.
Алена МАРОЗАВА.