Перад сельгаспрадпрыемствамі цяпер стаіць задача, як мага хутчэй, каб не выпусціць аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, пасеяць яравыя збожжавыя і зернебабовыя.
Гэты год, як бывае часта ў сельскай гаспадарцы, не абяцае быць лёгкім. Хлебаробы КСВУП «ДраздыАгра» добра ведаюць, што вынік пасяўной кампаніі залежыць ад таго, як кожны спрацуе непасрэдна на сваім працоўным месцы. Без зацягвання ў гаспадарцы прыступілі да веснавых палявых работ.
Як зазначыў дырыктар сельгасзпрадпрыемства Раман Васільевіч Кульгавы, у гэтым годзе трэба засеяць 450 гектараў яравых збожжавых, 200 га рапсу, 300 га кукурузы і падсеяць 500 гектараў травы. Па стане на 14 красавіка было пасеяна 210 гектараў яравых збожжавых, 500 гектараў травы і падкормлена азотам 160 гектараў азімых збожжавых.
Механізаваны атрад мы заспелі недалёка ад вёскі Пяцігарск, дзе поўным ходам ішлі палявыя работы на плошчы 40 га. Так, падрыхтоўкай глебы там на трактары “Беларус-3522” з “КЧ-5.1” займаўся галоўны інжынер Валянцін Ліцвінаў , які дарэчы, працуе ў гаспадарцы ўсяго месяц. Разам з ім шчыраваў механізатар Максім Саўчанка, на “Беларусе-3022”, ён займаўся культывацыяй глебы. Баранаваннем глебы на трактары “Беларус 1523” рупліва займаўся Аляксандр Карась. Несумненна, не абышлося і без ўнясення мінеральных угнаенняў. На гэтым участку работы быў задзейнічаеы Васіль Пінчук. Усё гэта працякала пад пільным кіраўніцтвам галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Алены Семчанкавай, якая таксама зусім нядаўна прыступіла да сваіх абавязкаў, пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.
З такім трудавым дэсантам за будучы ўраджай можна не хвалявацца!
Алена МАРОЗАВА.