Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

В хозяйствах Бешенковичского района посевная кампания идёт полным ходом

У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе пасяўная кампанія. Кожны яе ўдзельнік адчувае на сваіх плячах вялікую адказнасць, бо менавіта ў руках іх, вясковых рупліўцаў, лёс будучага ўраджаю. Які ж настрой у працаўнікоў, што яны мяркуюць у пачатку сяўбы?

У аўторак мы завіталі на палеткі СУП “Свіціна-ВМК”, дзе шчыруе на “МТ3-3522” з “АКГП-6Д” адзін з лепшых на Бешанковіччыне сейбітаў — Юрый Аляксеевіч Любачка.
Як высветлілася, механізатары настроены аптымістычна. “Настрой у нас рабочы, іншага зараз і быць не можа!” — адказваюць яны з усмешкай. На момант нашага візіту ў гаспадарцы было пасеяна 252 гектары ячменю “Магутны” кармавога прызначэння.

Рыхтуюць глебу да сяўбы Аляксандр Аляксандравіч Воранаў і Юрый Рыгоравіч Галай, абодва на “МТЗ-3022” з “КЧ-5,1”. Аратым прызначаны Віктар Мікалаевіч Дарожка на “МТЗ-1523” з “ПАПГ-4-40”. Насенне падвозіць Мікалай Віктаравіч Шут на аўтамашыне “МАЗ-555142”.
Якое ж поле ды без камянёў? На іх уборку штодзень выязджае Міхаіл Васільевіч Пішчэйка на “МТЗ-82” і разам з ім — чацвёра добраахвотнікаў з райцэнтра. Унясенне мінеральных угнаенняў даручана Мікалаю Міхайлавічу Арлоўскаму на “МТЗ-82” з “РДУ-3”. Падкормкай азімых на “Расе” займаецца Уладзімір Пятровіч Юшкоў, а рапсу — Аляксандр Мікалаевіч Мачыха на “МТЗ-82” з “РДУ-3”, падвозіць “КАС” Васіль Мікалаевіч Сідаровіч на “МТЗ-82”.

На гэтым тыдні, як запэўніла дырэктар сельгаспрадпрыемства Л. П. Мамойка, у поле на дапамогу сейбіту выйдуць яшчэ Аляксандр Аляксандравіч Воранаў і Аляксандр Аляксандравіч Шкялёнак. Арганіку будуць уносіць Анатоль Уладзіміравіч Асташонак і Дзяніс Аляксандравіч Арлоўскі на “МТЗ-1221” з “ПРТ-7”. Пагрузкай арганікі займаецца Уладзімір Мікалаевіч Лебедзеў на «Амкадоры-332».
Кіпіць у свіцінцаў праца, люба-дорага глянуць! Таму і не шкадуе Людміла Пятроўна цёплых слоў у адрас сваіх рупліўцаў, з задавальненнем хваліць і вельмі перажывае за стан іх здароўя, стараецца зрабіць усё магчымае, каб засцерагчы працаўнікоў. Кожнаму выдадзены ручнікі і мыйныя сродкі. Памяшканні, дзе механізатары атрымліваюць пуцявыя лісты, апрацаваны антысептыкам. Дарэчы, і харчаванне наладжана двухразовае і гарачае, з дастаўкай на поле. Гатуе абеды Галіна Уладзіміраўна Наквасевіч. Свіцінскія працаўнікі ежай задаволены.

З першых дзён пасяўной кампаніі свіцінцы ўзялі добры старт. У гонар перадавікоў пасяўной на мехдвары ўзняты сцяг, выпушчаны баявы лісток з імёнамі.
— Дай толькі, Божа, ім ўсім здароўя! І каб тэхніка не падводзіла. А пасяўную мы вытрымаем! – упэўнена кажа Л. П. Мамойка.
І вытрымаюць! Як жа іначай з такім настроем і моцным духам? У сваю чаргу ж хочацца пажадаць нашым аграрыям лёгкай зямлі, яснага неба і далейшых працоўных рэкордаў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top