Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з 76-й гадавінай вызвалення Бешанковіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У тыя памятныя чэрвеньскія дні 1944-га пасля працяглай акупацыі бешанкавічане змаглі адчуць радасць доўгачаканай свабоды. І хоць яшчэ не адзін месяц доўжылася вайна, прыйшла надзея, што вораг будзе разгромлены, савецкі народ пераможа.
Гэта дата аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годнае будучае. Мы выказваем бязмерную ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам, усім, хто абараняў і вызваляў раён, хто сваёй самаадданай працай унёс уклад у яго аднаўленне і развіццё.
Са святам вас, дарагія землякі, с Днём вызвалення раёна! Моцнага ўсім здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, росквіту і поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай краіны і роднага краю!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.