Заўтра, 27 чэрвеня, з нагоды Дня моладзі творчы калектыў раённага цэнтра культуры арганізуе канцэрт «За намі будучае».
Гасцей свята чакаюць песні сучаснай эстрады, флэш-моб «Танцуем разам» і яшчэ шмат чаго займальнага. Усіх жадаючых цікава правесці час культработнікі запрашаюць у 20 гадзін у цэнтральны парк гарпасёлка. Пасля канцэрта пачнецца дыскатэка. Прыходзьце, не пашкадуеце!