Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Честь и хвала Бешенковичским мелиораторам

У нядзелю бешанковіцкія меліяратары адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень меліяратара. Напярэдадні гэтай даты ў Бачэйкаўскім СДК адбыўся ўрачысты сход, удзел у якім прыняла старшыня райвыканкама Г. У. Унуковіч.

Свята стала добрай наго­дай, каб у чарговы раз пад­вес­ці вынікі працы калек­тыву. Дырэктар КУП «Бе­шан­ковіцкае ПМС» С. А. Шчу­пячонак пазнаёміў пры­сут­ных з гісторыяй развіцця прадпрыемства, расказаў, чым жыве яно зараз, на якіх аб’ектах працуюць мелія­ратары ў бягучым годзе. Сяргей Анатольевіч таксама падкрэсліў, што ў планах – набыць новую тэхніку.

     Бешанковіцкае ПМС узя­ло правільны кірунак. Яно ста­більна развівалася заўсёды (хоць, безумоўна, былі і пэў­ныя цяжкасці, напрыклад, недастатковасць фінан­са­вання) і сёння моцна стаіць на нагах. У той час як многія мелірацыйныя прадпры­емст­вы перасталі існаваць. ПМС захавала меліярацыйны про­філь дзейнасці, аднак выкон­вае і дадатковыя віды работ (будаўніцтва, рамонт дарог і інш.). Дарэчы, ад іх 50% выручкі. Несумненна, развіц­цё – заслуга добрасумленных і адказных працаўнікоў, што шчыра перажываюць за агуль­ную справу. Менавіта на іх пля­чах трымаецца дабрабыт прадпрыемства, ад іх працоў­нага энтузіязму залежаць сённяшнія і будучыя поспехі. На ўрачыстым сходзе ўзнага­роды знайшлі сваіх герояў: за высокія вытворчыя поспехі і самаадданую працу лепшых работнікаў адзначылі Гана­ровымі граматамі і Падзя­ка­мі. Узгадалі і ветэранаў. Цёп­лых слоў заслугоўваў кожны з іх, бо ўсё сваё жыццё яны пры­свя­цілі пачэснай прафесіі меліяратара. 

     Г. У. Унуковіч звярнула ўва­­гу на неабходнасць аднаў­лення і падтрымання мелія­ра­ваных зямель (а гэта каля 60% сельгасугоддзяў раёна), падзя­кавала працаўнікам за дыс­цып­ліну на прадпрыем­стве і выкананне сваіх абавязкаў.

     – Я рада, што ў нашым раёне ёсць такое прадпрыем­ства і яно развіваецца. Ваша праца – апора аграрыяў у атрыман­ні высокіх урад­жаяў. Зда­роўя вам, дабрабыту, апты­мізму, каб родныя заў­сёды радавалі, а настрой быў пра­цоў­ны! – павіншавала мелія­рата­раў са святам Галіна Уладзіміраўна, уручаючы ге­роям дня пачэсныя ўзнага­роды.

     Да віншаванняў далучы­ліся першы намеснік стар­шыні райвыканкама С. Г. Акуневіч, старшыня сельвы­канкама Г. В. Шчука, стар­шыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіеш­ка. Бадзёры настрой віноўні­каў урачыстасці падтрымалі і ўдзельнікі народнага ка­лек­тыву «Крыніца» Бачэй­каў­скага СДК.

     Трэба адзначыць, пры­сутныя не толькі абмер­кавалі стан спраў і планы прадпры­емст­ва. У ліку тэм была так­сама і эпідсітуацыя ў раёне. Хоць яна стабільная, аднак Г. У. Унуковіч заклі­кала працаўнікоў вельмі ўважліва ставіцца да свайго здароў’я, берагчы сябе і блізкіх, бо галоўны капітал – гэта людзі, а разам усе цяжкасці можна пера­адо­лець.

Марыя САНЬКО.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top