Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

«Хранительница» здоровья односельчан

Загадчыца Вярхоўскага фельчарска-акушэрскага пункта Аксана Уладзіміраўна Лейчанка ў медыцынскай галіне працуе больш за 20 гадоў. Яна сапраўдная «захавальніца» здароўя людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Вярхоўскага сельсавета, а іх больш за 700 чалавек.

Праз клапатлівыя рукі Аксаны Уладзіміраўны «прайшлі» сотні пацыентаў. Адны звяртаюцца да яе па медыцынскую дапамогу, іншыя — за парадай, таму што ведаюць: яна ніколі не адмовіць.

    У абавязкі А. У. Лейчанка ўваходзіць назіранне за здароўем дзяцей і дарослых, правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў і гутарак з насельніцтвам, аказанне даўрачэбнай дапамогі.

   За мінулы год Аксана Уладзіміраўна правяла 5700 аглядаў: 1262 разы яна выехала да пацыентаў, 4438 разоў людзі звярнуліся  па дапамогу самі. За дзень у сярэднім — каля 10 чалавек. Скардзяцца пацыенты ў асноўным на сардэчна-сасудзістыя захворванні, хваробы суставаў, гіпертанію. Штогод праводзіцца флюараграфічнае абследаванне насельніцтва як стацыянарным, так і перасоўным флюарографам. За мінулы год, напрыклад, абследаваны 88,8% жыхароў сельсавета.

   — Працаваць на сяле складаней, чым у горадзе, — заўважае ў размове жанчына. — Трэба сумяшчаць многія медыцынскія спецыяльнасці. Прыходзіцца трымаць руку на пульсе падчас пандэміі. Больш прыёмаў у нас не стала, але людзі шмат сталі набываць медыкаментаў, асабліва тых, у склад якіх уваходзіць парацэтамол. Папулярнасцю карысталіся ахоўныя маскі і антысептычныя сродкі. На шчасце, выпадкаў захворвання вірусам COVID-19 сярод нашых пацыентаў не было.

   Скажу адно: для мяне вялікае шчасце вяртацца ад пацыента з пачуццём, што дапамагла яму, супакоіла, зняла боль, а ў некаторых выпадках і ўгаварыла лячыцца. Праца медыка патрабуе засяроджанасці і стрыманасці. Бываюць розныя выпадкі, але, калі ты ўпэўнены ў сваіх дзеяннях, твой спакой перадаецца і пацыентам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top