Як паведаміла рэдакцыі галоўны ўрач УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» С. А. Рошчына, на гэтым тыдні ўстанова аховы здароўя пачала праводзіць экспрэс-тэсты для выяўлення антыцелаў да COVID-19. Даследаванне ажыццяўляецца на платнай аснове. Яго кошт складае 18 рублёў 86 капеек.
Тэст змогуць прайсці ўсе жадаючыя, для гэтага неабходна звярнуцца ў рэгістратуру (тэл. 6-50-57) і запісацца на экспрэс-даследаванне. Вас праінфармуюць, у які дзень трэба будзе з’явіцца ў ЦРБ (тэсціраванне праводзіцца на базе інфекцыйнага аддзялення), наяўнасць пры сабе пашпарта абавязкова.
Экспрэс-тэсты дазваляюць вызначыць, ці прысутнічаюць у крыві чалавека імунаглабуліны М і G. Імунаглабуліны М — гэта антыцелы хуткага рэагавання, якія з’яўляюцца маркерам першаснага інфіцыравання, імунаглабуліны G — гэта ўжо ўстойлівыя антыцелы. Іх выпрацоўка адбываецца на працягу 3-4 тыдняў пасля кантакту з інфіцыраваным агентам. Калі ў чалавека ёсць падазрэнне, што ён у лёгкай форме перахварэў каранавірусам, у яго з’явіцца магчымасць пацвердзіць гэта меркаванне альбо выключыць яго.
Святлана ВАРОШКА.