Close
Курс валют: $ 3.1642 | € 3.495 | ₽100 3.6437 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшой снег

В ФСК «Двина» прошло первенство района по гиревому спорту

Мір захапленняў у кожнага свой. Адных натхняе мастацтва, другія мараць пра цікавыя вандроўкі, а трэціх вабіць цяжкая атлетыка. Сярод мясцовых жыхароў нямала прыхільнікаў гэтага віду спорту. У жніўні яны паспаборнічалі: хацелі праверыць свае сілы і вызначыць, хто ўсё ж такі ж наймацнейшы бешанковіцкі багатыр?

Першынство раёна па гіравым спорце сабрала ў ФСК «Дзвіна» лепшых з лепшых, сапраўдных багатыроў. Атлеты змагаліся з запалам і ўпарта: па ўмовах спаборніцтва ў іх было 10 хвілін, каб як мага больш разоў узняць гіру вагой 24 кг. Трэба сказаць, з заданнем усе справіліся годна. Аднак золата заваяваў Ілья Дзямко, серабро – у Анатоля Раманава, бронзавым прызёрам стаў Андрэй Саўчанка. На памяць спартсменам засталіся заслужаныя ўзнагароды, якія падрыхтаваў фізкультурна-спартыўны клуб «Дзвіна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top