Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

50-летний юбилей отметил начальник финансового отдела Бешенковичского райисполкома А.А.Ткачёнок

17 студзеня свой 50-гадовы юбілей адзначыў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандр Анатольевіч Ткачонак. Павіншаваць яго з выдатнай жыццёвай датай у малой зале райвыканкама сабраліся кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, калегі.

Віншуючы юбіляра, старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч адзначыла яго актыўную жыццёвую пазіцыю, ініцыятыўнасць, спагадлівасць і мэтанакіраванасць. Кіраўнік раёна падкрэсліла, што Аляксандр Анатольевіч з’яўляецца годным прыкладам для пераймання, сапраўдным патрыётам Бешанковіччыны.

І сапраўды, усё жыццё А. А. Ткачонка звязана з прыдзвінскім краем. Тут ён нарадзіўся (у в. Крывіна), як кажуць, тут і спатрэбіўся. Сваю працоўную дзейнасць Аляксандр Анатольевіч пачынаў пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці і службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь у Бешанковіцкім філіяле акцыянернага кааператыўнага банка “Пошук”. Праз некаторы час перайшоў працаваць у філіял №203 ААБ «Беларусбанк», дзе працаваў каля 10 гадоў. У фінансавы аддзел райвыканкама Аляксандр Анатольевіч прыйшоў у пачатку 2006 года на пасаду галоўнага эканаміста аддзела даходаў і выдаткаў бюджэту, праз год быў прызначаны намеснікам начальніка аддзела. А ў 2014-м яго ўзначаліў. Атрымліваецца, што ў студзені гэтага года Аляксандр Анатольевіч адзначае дзве круглыя даты — 50-годдзе з дня нараджэння і 15-годдзе працоўнай дзейнасці ў фінансавым аддзеле.

Сёння перад фінансістамі раёна стаяць няпростыя задачы: павышэнне даходнасці крыніц мясцовых бюджэтаў, эфектыўнае выкарыстанне кожнага бюджэтнага рубля, пабудова прадуктыўнага дыялогу з падаткаплацельшчыкамі і, вядома, выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў перад жыхарамі рэгіёна. І з гэтымі задачамі Аляксандр Анатольевіч і яго нешматлікі працоўны калектыў з году ў год спраўляюцца годна. Грошы не церпяць мітусні, нейкага спантанага рашэння — паступаць трэба толькі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і адстойваць сваю пазіцыю на розных узроўнях. У гэтым А. А. Ткачонку дапамагае яго прынцыповасць. Да сваіх падначаленых ён прад’яўляе тыя ж патрабаванні, што і да сябе, і, перш за ўсё, шануе выканаўчых і ініцыятыўных людзей.

Аляксандр Анатольевіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, членам раённага выканаўчага камітэта.

За шматгадовую і добрасумленную працу ў фінансавых органах, асабісты ўклад у развіццё фінансавай сферы Бешанковіцкага раёна А. А. Ткачонак удастоены Ганаровай граматы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаную ўзнагароду Аляксандру Анатольевічу ўручыла старшыня райвыканкама Г. У. Унуковіч. Пасля чаго ў адрас юбіляра прагучала шмат цёплых слоў віншавання, а таксама пажаданні выдатнага здароўя і даўгалецця, невычэрпнай энергіі і жыццялюбства, шчасця, дабрабыту і добрага настрою.

 Святлана ВАРОШКА.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top