Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшая облачность

Молодёжь Бешенковичского района приняла участие в республиканском проекте «Память сердца»

Маладыя працаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», напрыклад, сумесна з актывам РК ГА «БРСМ» навялі парадак ля воінскага пахавання ў вёсцы Саннікі, пасля чаго арганізавалі тут мітынг-рэквіем: запалілі лампады і ўспомнілі пра герояў, што загінулі ў гады вайны на бешанковіцкай зямлі.

— Беларусь — маладая суверэнная і незалежная дзяржава. Але, нягледзячы на свой юны ўзрост, яна мае багатую гісторыю і традыцыі. І мы, моладзь, разумеем сваю адказнасць за будучыню краіны. Адной з галоўных нашых задач з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці пра подзвіг прадзедаў і дзядоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыла ў сваім выступленні першы сакратар РК ГА «БРСМ» С. Жыгун. — Толькі захоўваючы і паважаючы памяць пра наша гераічнае мінулае, мы можам смела глядзець наперад.

Кацярына ПЕТУХОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top