Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

Самая богатая и счастливая семья Бешенковичского района живёт в райцентре на улице Урицкого

Менавіта да Лукашэвічаў у суправаджэнні Дзеда Мароза і Снягуркі напярэдадні Новага года з падарункамі прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама А. І. Ерашоў і дырэктар сярэдняй школы №2 г. п. Бешанковічы А. У. Буйлоў.
А багатыя Павел Пятровіч і Аксана Пятроўна Лукашэвічы зусім не золатам і срэбрам, а дзецьмі. Чатыры сыны і тры дачушкі — самае дарагое, што ёсць у іх жыцці, самы бясцэнны іх скарб…

Гасцей на парозе кватэры сустракалі бацькі і пяцёра малодшых дзяцей. Пагодкі Пётр і Цімафей вучацца ў Аршанскім дзяржаўным каледжы харчавання на повара-кандытара і наладчыка халадзільнага абсталявання адпаведна, у сям’і на свята іх чакалі крыху пазней. Васьмікласніца Надзя, пяцікласніца Насця, другакласнік Марк, першакласнік Міша, якія займаюцца ў другой школе райцэнтра, і маленькая Танечка з радасцю прымалі навагоднія падарункавыя наборы ад раённага выканаўчага камітэта для сябе і старэйшых братоў. Старшыня раённага вы-канаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч сардэчна павіншавала сям’ю з Новым годам, пажадала дзецям і іх бацькам моцнага здароўя, міру, дабра і каб новы год стаў для іх асабліва шчодрым на добрыя падзеі. Хлоп-чыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі кіраўніка раёна, з захапленнем глядзелі на добрага Дзядулю Мароза, які пачаставаў усіх цукеркамі са свайго чароўнага мяш-ка, міла ўсміхаліся Снягурцы. А калі госці, якія завіталі, каб павіншаваць шматдзетную сям’ю ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», паехалі, па сакрэце паведамілі мне, што пазналі ў казачных чараўніках сваіх школьных педагогаў — Аляксандра Сяргеевіча Падольскага і Алену Сяргееўну Турчыну.
«Дзетак многа, Дзядуля Мароз і Снягурка не паспяваюць самі пабываць ва ўсіх дамах, таму ў іх ёсць памочнікі па ўсім свеце», — на-перабой тлумачылі мне малыя. І адразу стала зразумела, што сям’я Лукашэвічаў — гэта востраў душэўнасці і цяпла, дзе пануе ўтульная і цёплая атмасфера, дзе бацькі, нягледзячы на напружаныя працоўныя будні, знаходзяць час, каб пагутарыць з дзеткамі, падарыць ім сваю любоў, клопат і пяшчоту. А галоўнае — падтрымаць веру ў цуды, якія абавязкова павінны здарацца ў жыцці кожнага дзіцяці.

Павел Пятровіч і Аксана Пятроўна шчыра падзякавалі гасцям за казку для іх дзетак на-пярэдадні чароўнага свята, за тое, што Новы год прыйшоў у іх дом такім, якім яны не чакалі. У навагоднія і калядныя святы прынята дзяліцца цяплом, у гэты час асабліва хочацца верыць у нешта добрае і светлае, і вось яно пастукалася ў іх дзверы.

— Нам вельмі прыемна такая ўвага з боку кіраўніцтва раёна, — кажа Аксана Пятроўна. — Ведаеце, сваіх сямёра дзетак мы нарадзілі не дзеля нейкіх выгод, не дзеля льгот, проста так атрымалася. Гэта як падарунак звыш, мы проста далі шанц з’явіцца на свет кожнаму са сваіх сыноў і дачок, любім і аберагаем усіх, як гэта павінны рабіць любыя нармальныя бацькі.

Жанчына падзялілася, што яна самая шчаслівая мама на свеце. Усе жывуць дружна, дапамагаюць адзін аднаму, старэйшыя клапо-цяцца пра малодшых, побач заўсёды адчуваецца надзейнае плячо мужа. Павел Пятровіч зараз знаходзіцца ў адпачынку, даглядае дзіця (малодшай Танечцы па-куль 2,5 года). Па просьбе кіраўніцтва Бешанковіцкага філіяла абласнога спажывецкага таварыства Аксана Пятроўна выйшла на працу, калі дзіцяці быў годзік (яна працуе майстрам цэха па вытворчасці паўфабрыкатаў), так вырашылі на сямейным савеце. А галава сям’і, які загадваў гаспадаркай спартыўнай школы, узяў на сябе асноўны груз клопатаў пра дзяцей.

— Чацвёра школьнікаў штодня трэба збі-раць на заняткі і сустракаць пасля ўрокаў, плюс клопаты па доме, малое дзіця на руках. Як Вы спраўляецеся? — пытаюся ў шматдзетнага бацькі.

— Клапаціцца аб родных людзях, якіх любіш, зусім не цяжка, — кажа мужчына. — У бацькоў таксама былі вялікія сем’і, таму кло-паты пра блізкіх нас зусім не палохаюць. Не баюся я і хатніх спраў. Калі жонка, стомленая пасля працоўнага дня, вяртаецца дадому, на стале заўсёды ёсць прыгатаваная гарачая ежа. Сям’я — агульная адказнасць, інакш нельга.

Гэта, напэўна, і ёсць галоўны сакрэт сямейнага шчасця. Прасцей не скажаш, не патлумачыш. Моцная сям’я там, дзе ёсць любоў і клопат, тата і мама, дзе цябе разумеюць і чака-юць. Толькі ў сапраўднай і любячай сям’і можна выхаваць шчаслівых дзяцей, якія по-тым самі стануць добрымі, спагаднымі і адказнымі дарослымі. Дабра і шчасця, дабрабыту і моцнага здароўя вам і вашым дзеткам, паважаныя Павел Пятровіч і Аксана Пятроўна!

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top