Спартыўнае свята, прысвечанае Сусветнаму дню снегу (Міжнароднаму дню зімовых відаў спорту), аб’яднала прыхільнікаў зімніх забаў. Больш за 30 юных аматараў здаровага ладу жыцця сустрэліся на гарадскім стадыёне, каб паспаборнічаць у лыжнай гонцы.
Зраніцы крыху пад- марозіла, але на- строй на пляцоўцы, нягледзячы на гэта, панаваў вясёлы. Моладзь паказала клас. У дзяўчат лепшымі лыжніцамі сталі Ірына
Дарожкіна, Ала Апатава і Арына Сапега. Сярод юнакоў перамогу заваяваў Яўген Бурак, серабро и бронзу ўзялі Антон Адамовіч і Уладзіслаў Раманчук. ФСК «Дзвіна» ўзнагародзіў юных спартсменаў граматамі і медалямі.