Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

В Бешенковичском историко-краеведческом музее состоялось открытие выставки «Кружево вчера и сегодня»

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы «Карункі ўчора і сёння». Яе наведвальнікі да канца лютага змогуць пазнаёміцца з карункамі, якія захоўваюцца ў фондах музея (іх гісторыя налічвае не адзін дзясятак гадоў), а таксама з сучаснымі вырабамі людзей, што да нашых часоў захавалі майстэрства стварэння карункаў.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў. Генадзь Міхайлавіч выказаў падзяку арганізатарам выставы, якая нібыта перанесла прысутных у далёкае мінулае, калі карункамі ўпрыгожвалі адзенне, фіранкі, стваралі з іх абрусы, пакрывалы, накідкі… Такім нельга не захапляцца.

З цікавасцю наведвальнікі выставы слухалі Алену Анатольеўну Пагарэльскую, кіраўніка народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Скарбонка».
Яна пазнаёміла прысутных з майстрамі, што ў наш час займаюцца вязаннем карункаў і перадаюць свае навыкі нашчадкам. Гэта Вера Мікалаеўна Стажык (працуе
керамістам у раённым Доме рамёстваў і з’яўляецца членам народнага клуба «Скарбонка»). У свой вольны час Вера Мікалаеўна захапляецца вязаннем рознакаляровых, нібы вясёлка, сурвэтак і абрусаў. Не займаць таленту і Таццяне Генадзьеўне Акуневіч, педагогу дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. З бясконцай фантазіяй і натхненнем Таццяна Генадзьеўна стварае сурвэткі, каўнерыкі, лялькі, карункі, якія зачароўваюць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю.

А. А. Пагарэльская крыху расказала і пра сябе. Яна з дзяцінства захапляецца карункапляценнем. У сваіх творчых пошуках майстрыха карыстаецца кнігамі і ча-сопісамі па вязанні. Кожны яе выраб— гэта шэдэўр, у які жанчына ўкладвае сваю душу, любоў. І гэта таго каштуе, бо кожны, хто наведаў выставу, не мог не заўважыць, што створаныя ёй карункі захапляюць самабытнай прыгажосцю. Ажурныя малюнкі з найтонкіх нітак вельмі нагадваюць чароўныя снежныя ўзоры на шкле…

Алена МАРОЗАВА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top