Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! У агульнай гісторыі нашых краін ёсць нямала слаўных дат. Але гэты дзень мае асаблівае значэнне. Свята, што ўжо чвэрць стагоддзя традыцыйна адзначаецца 2 красавіка, з’яўляецца сімвалам братэрства і духоўнай роднасці, праверанага часам
непарушнага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі славянскіх народаў. За гэтыя гады нямала зроблена на шляху інтэграцыі брацкіх народаў, іх цеснага эканамічнага, навуковага, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва, а значыць, Беларусь і Расія зрабілі істотны крок да галоўнай мэты — стварэння неабходных умоў для ўстойлівага развіцця нашых краін і павышэння дабрабыту грамадзян. Нямала задач яшчэ трэба будзе вырашыць. Сумесная праца, усебаковая ўзаемная
падтрымка прадвызначаюць нашу ўпэўненасць у годнай будучыні.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, мірнага неба і стваральнай працы! Хай мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на даверы і ўзаемаразуменні!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.