Доўгія гады бешан ковіцкія аматары спорту прапагандуюць здаровы лад жыцця, працягваюць добрыя спартыўныя традыцыі. Адна з іх — раённы турнір па валейболе на прызы РА РГА «Белая Русь», сёлета прысвечаны Году народнага адзінства.
Спаборніцтва праходзіла ў два этапы. Папярэдні — з 20 па 22 красавіка. Удзел у ім прымалі прадстаўнікі райвыканкама, УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», «Белтэлекама», ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», РАНС і Ульскага ліцэя. Чацвёрка мацнейшых каманд сустрэлася ў фінале ў мінулую суботу. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі пачэсныя госці: старшыня райвыканкама Г. У. Унуковіч, старшыня райсавета дэпутатаў Г. М. Шведаў, старшыня РА РГА «Белая Русь» Т. І. Ждановіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалігічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М. А. Пясецкая.
«Добрага настрою! Упартай, бескампраміснай і цікавай барацьбы! Няхай пераможа наймацнейшы!..» — жадалі спартсменам госці. Землякі, натхнёныя шчырымі словамі, пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь раўняліся на сцяг нашай краіны. Святочнаму настрою гульцоў спрыяла і выступленне маленькіх беларусачак — танцавальнага калектыву дзіцячай школы мастацтваў.
І вось настаў доўгачаканы момант — спартсмены выйшлі на поле. Кожны з іх імкнуўся паказаць, што ён можа. Былі ўдалыя матчы і не вельмі, але валейбалісты годна абаранялі гонар сваіх каманд. Пальму першынства на гэты раз заваявалі наватарцы. Сярэбраны прызёр — каман да РАНС, бронзавы — прадстаўнікі райвыканкама. Лепшым гульцом турніру прызнаны Сяргей Адамовіч з каманды чэмпіёнаў. Трэба адзначыць, цырымонія ўзнагароджання ў памяці спартсменаў застанецца надоўга, бо медалі і кубкі РА РГА «Белая Русь» і граматы ФСК «Дзвіна» ўручала наша знакамітая зямлячка — майстар спорту міжнароднага класа, ка-
пітан жаночай нацыянальнай зборнай па валейболе, лепшы гулец Рэспублікі Беларусь сезона 2020–2021 гадоў Таццяна Маркевіч.
Удзельнікі турніра не спяшаліся разыходзіцца, так, на пляцоўцы яны сапернікі, у жыцці ж — сябры. Віншаванні, абмен уражаннямі і, вядома, памятная фотасесія — яшчэ адна старонка лёсу перагорнута. Скарбонка ўзнагарод папоўнілася, і гэта грэе сэрца прыемным успамінам.
Марыя САНЬКО.