Будаўнікі КУБП «Бешанковіцкая ПМК — 41» шчыруюць на ўзвядзенні 40-кватэрнага жылога дома ў райцэнтры. Адрозненне гэтай новабудоўлі ад іншых у тым, што ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне, прыгатаванне ежы ў ёй будуць забяспечвацца за кошт выкарыстання электраэнергіі, а дом абсталююць ліфтам.
Цаглінка да цаглінкі — і два паверхі гатовы, вызначыліся пад’езды, лоджыі і пакоі будучых кватэр. Будаўнікі спяшаюцца: здаць пяціпавярховік плануюць
ужо сёлета і без нараканняў на якасць. Галоўны інжынер прадпрыемства М. У. Сувораў расказвае:
— У тэрміны ўкладзёмся, будзем старацца завяршыць аб’ект яшчэ да пачатку ацяпляльнага сезона. Зараз ужо выйшлі на трэці паверх. Паралельна вядзём ад-
дзелачныя работы: тынкуюцца сцены, працуюць электрыкі. А жыццяўляецца пракладка інжынерных сетак, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя: заліваецца
бетонна я дарога, устанаўліваюцца бардзюры, абуладкоўваецца тратуар. Штодня на аб’ек це працуюць каля 40 чалавек.
З дастаўкай будаўнічых матэрыялаў праблем няма. Гэта задача ўскладзена на вадзіцеля В. Ф. Мядзведзева, які амаль кожны дзень у дарозе, дастаўляе ўсё не-абходнае для новабудоўлі з Магілёва, Наваполацка, Маладзечна, Смаргоні, іншых гарадоў. «На прадпрыемстве Віктар працуе не так даўно, а ўжо здолеў
зарэкамендаваць сябе з самага найлепшага боку»,— адзначае М. У. Сувораў.
З падмурка да канька, як кажа сам, на аб’екце і кранаўшчык 7-га разраду С. А. Мароз. На прадпрыемстве ён 9 гадоў, мужчына ў адказе за разгрузку, падачу будматэрыялаў, мантаж жалезабетонных канструкцый. І такіх прафесіяналаў у калектыве шмат.
Па інфармацыі дырэктара КУБП «Бешанковіцкая ПМК — 41» С. М. Пашалюка, электрадом — толькі адзін з іх аб’ектаў. Сёлета бешанковіцкія будаўнікі,
напрыклад, прыводзілі ў належны стан вуліцы Скарыны, Высоцкага і Якуба Коласа ў райцэнтры, узводзілі газаразмеркавальны пункт у Чашніках. У гэтым спісе таксама Бешанковіцка я дзіц яча я школа мастацтваў, дзе трэба ўстанавіць вокны, дзверы ўнутры памяшкання, завяршыць абуладкаванне перагародак, устройства вентыляцыі, часткі электрыкі… З раённага бюджэту на гэтыя мэты выдзелена яшчэ 250 тысяч рублёў. 20 кватэр, як паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Г. У. Шалепіна, у электрадоме будуць арэндныя (іх узвядзенне прафінансуюць з бюджэту) і 20 — па дагаворах долевага будаўніцтва. Першыя 10 дагавораў ужо заключаны. Маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзяне могуць патэлефанаваць па нумары 6–40–60 і даведацца пра шанцы сваёй сям’і стаць навасёламі ўжо сёлета.
Усяго ў Беларусі, па дадзеных Нацы яна льнага статыстычнага камітэта, у першым квартале бягучага года арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 12,9 тысячы кватэр, у эксплуатацыю ўведзена 1,127 млн кв. м жылля. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 441,8 тысячы кв. м, або 39,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля, з іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 322 тысячы кв. м. Для шматдзетных сем’яў
уведзена 212,6 тысячы кв. м агульнай плошчы жылля. У сельскіх населеных пунктах — 315,8 тысячы кв. м жылля, або 28% ад агульнага ўводу па краіне.