Шаноўныя работнікі і ветэраны гандлю! Віншуем вас з прафесійным святам!
Сфера гандлю з’яўляецца адлюстраваннем дабрабыту грамадства, дапамагае вырашаць важную сацыяльную задачу — задавальненне патрэб насельніцтва ў таварах і паслугах. Такая важная місія, як стварэнне камфортных умоў пры здзяйсненні пакупак, можа быць выканана толькі тымі, у кім гарманічна спалучаюцца выдатныя прафесійныя і асабістыя якасці. У гэты перадсвяточны дзень прыміце словы шчырай падзякі за добрасумленную працу, добразычлівыя адносіны і душэўную цеплыню, што шчодра дорыце пакупнікам.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў і натхнення для рэалізацыі ўсіх прафесійных і асабістых планаў!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.