Шаноўныя работнікі і ветэраны пажарнай службы раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Адвага, бясстрашнасць і самаадданасць, гатоўнасць у любых умовах уступіць у сутычку з вогненнай стыхіяй — адметныя якасці пажарных — прадстаўнікоў адной з самых мужных прафесій. Ваша работа патрабуе высокай прафесійнай і фізічнай падрыхтоўкі, умення імгненна аналізаваць становішча, дзейнічаць хутка і рашуча.
Дзякуй вам за адданасць выбранай справе! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, прафесійных поспехаў і спакойных дзяжурстваў! Няхай у вашым жыцці будзе як мага больш спакойных дзён і менш надзвычайных сітуацый!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.