Шаноўныя супрацоўнікі Следчага камітэта і ветэраны следства!
Прыміце шчырыя віншаванні з 10-годдзем з дня ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!
Ваша дзейнасць, накіраваная на абарону законнасці і правапарадку, правоў і свабод грамадзян, на ўмацаванне дзяржаўнасці, патрабуе ад кожнага супрацоўніка высокай адказнасці за прынятыя рашэнні, асабістай мужнасці і прынцыповасці. Ваша праца заслугоўвае прызнання, самых шчырых слоў удзячнасці.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, далейшых поспехаў у служэнні Айчыне, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў