Шаноўныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Аўтатранспартны і дарожны комплексы лічацца аднымі з ключавых, стратэгічна важных галін эканомікі, развіццю якіх надаецца прыярытэтная ўвага. Ад працы аўтатранспарту, стану дарожнай сеткі залежыць бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў сацыяльнай сферы. Сотні кіламетраў дарог пракладзены па тэрыторыі Бешанковіцкага раёна. Па іх, звязваючых між сабой населеныя пункты, людзей і вытворчасці, перавозяцца сотні тон грузаў і тысячы пасажыраў. Ваша прафесія патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы, у той жа час яна асаблівая, з уласцівымі ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Няхай жа нашы дарогі будуць заўсёды шырокімі і роўнымі, вадзіцелі за рулём — упэўненымі і ўважлівымі, а на ўсіх транспартных артэрыях раёна пануе абстаноўка ўзаемаразумення і павагі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, безаварыйнай працы і новых здзяйсненняў, каб на жыццёвых дарогах нязменна было зялёнае святло!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.