Паважаныя супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і ветэраны службы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — адна з самых шматлікіх і аснашчаных службаў міліцыі, якая стаіць на варце дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, грамадскага парадку і бяспекі нашых грамадзян.
Ваша праца патрабуе велізарнай мужнасці, цярпення і дысцыпліны, заслугоўвае павагі. Вы прафесійна забяспечваеце бяспеку людзей і цэласнасць іх маёмасці. Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам за доўгія гады вернага служэння правапарадку.
Жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту, поспехаў у нялёгкай, але патрэбнай працы!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.