Шаноўныя работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята і 100-годдзя з дня ўтварэння страхавой кампаніі!
Белдзяржстрах заўсёды быў і застаецца адным з найважнейшых складнікаў фінансавай сістэмы краіны. За плячыма прадпрыемства — сур’ёзны шлях станаўлення і развіцця, унікальны вопыт вядзення страхавой справы, сотні прадпрыемстваў і тысячы грамадзян, якім вы прадастаўляеце падтрымку, дапамагаеце здабыць спакой у сённяшнім і заўтрашнім дні. Няхай вернасць традыцыям і імкненне да ўдасканалення, ваш камандны дух і высокі прафесіяналізм будуць і ў далейшым садзейнічаць падтрыманню высокіх стандартаў страхавога сэрвісу, захаванню даверу кліентаў.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, фінансавай стабільнасці і новых поспехаў у развіцці страхавой справы!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.