Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Уважаемые труженики и ветераны энергетического комплекса Бешенковичского района !Принимайте поздравления с профессиональным праздником

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Энергетыка — адна з базавых галін эканомікі, ад устойлівага і эфектыўнага функцыянавання якой залежыць камфорт жыхароў нашага раёна, дабрабыт і спакой у дамах і на вытворчасці. Дарагія энергетыкі! Вы забяспечваеце ўсе прадпрыемствы і арганізацыі жыццёва неабходнымі электраэнергіяй і цяплом. Ваша праца патрабуе найвышэйшага прафесіяналізму і дысцыпліны. Нават у сваё прафесійнае свята многія з вас будуць прымаць віншаванні на працоўным месцы, гатовыя ў любой сітуацыі дзейнічаць зладжана і аператыўна, забяспечваць устойлівую работу энергетычнага комплексу, развіваць і ўдасканальваць важную для жыцця раёна сферу.

Вялікі дзякуй за добрасумленнасць і адказнасць! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту, упэўненасці ў сваіх сілах! Няхай у вашай працы не будзе непрадбачаных сітуацый, а даручаныя вам аб’екты функцыянуюць надзейна і безаварыйна!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top